BE RU EN

Рэдактара «Рэальнага Брэста» жорстка збілі ў РАУС

  • 28.03.2017, 21:31

У Ленінскі РАУС Берасця Дзяніса Марука выклікалі «на размову».

Берасцейскі партал realbrest.by паведаміў аб затрыманні свайго рэдактара Дзяніса Марука. Як паведамляе сайт, Марук прыйшоў у Ленінскі РАУС «на размову», але там яго затрымалі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Нам вядома, што яго жорстка збілі, галавой аб сцяну і падлогу, лыжкай сталовай расціскалі зубы - так хацелі забраць флэшку. Пабітыя вочы, пашкоджаны рот, шматлікія ўдары галавы і цела», - сцвярджае яго супрацоўнік Сяргей Раманюк, з якім Марук паспеў коратка пагаварыць праз тэлефон. Большасць дэталяў Раманюк ведае са слоў бацькоў.

Раманюк кажа, што Марук здымаў рэпартаж пра берасцейскім «Марш недармаедаў» 5 сакавіка. Пасля гэтага міліцыя тройчы спрабавала яго затрымаць, але яму ўдавалася пазбегнуць затрымання. У чым менавіта абвінавачваюць Марука, рэдакцыя не ведае.

Апошнія навіны