BE RU EN

МЗС Францыі асудзіў дзеянні беларускіх уладаў 25 сакавіка

  • 28.03.2017, 21:35

Францыя заклікала беларускія ўлады захоўваць свабоду сходаў, асацыяцый і слова.

Францыя «выказвае сур'ёзную заклапочанасць» жорсткім разгонам мірнай дэманстрацыі і шматлікімі затрыманнямі 25 сакавіка, піша tut.by.

«Міжнародная супольнасць настойліва заклікала захоўваць свабоду сходаў, асацыяцый і слова», — гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС Францыі.

З крытычнай заявай сёння выступілі і ўдзельнікі VIII сесіі трохбаковай парламенцкай асамблеі Польшчы, Літвы і Украіны.

Раней і іншыя еўрапейскія і амерыканскія палітыкі асудзілі дзеянні беларускіх уладаў.

Як вядома, ва ўладзе ў Францыі знаходзіцца Сацыялістычная партыя.

Апошнія навіны