BE RU EN

Міжнародны ПЭН-цэнтр: Вінаватыя ў выкарыстанні сілы ў Менску павінны быць прыцягнутыя да адказнасці.

  • 28.03.2017, 19:28

Дзеянні беларускіх органаў бяспекі павінны быць незалежна і справядліва расследаваныя.

У ёй гаворыцца, што беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць усіх арыштаваных падчас мірных пратэстаў і спыніць міліцэйскі гвалт.

«Беларусь перажывае самыя масавыя пратэсты за апошнія гады, але замест таго, каб дазволіць людзям мірна пратэставаць, беларускія ўлады, відавочна, маюць намер здушыць іншадумства. Гэта непрымальна, — кажа Джэніфэр Клемент, прэзідэнт міжнароднага ПЭН-цэнтра. — Кожны чалавек, арыштаваны толькі за тое, што адважыўся выказаць незадаволенасць уголас, павінен быць неадкладна вызвалены».

«Няма ніякага апраўдання для гвалтоўнага штурму мірнага пратэсту. Дзеянні беларускіх сіл бяспекі павінны быць незалежна і справядліва расследаваныя, а вінаватыя ў празмерным выкарыстанні сілы павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», — кажа Кятлін Кальдмаа, міжнародны сакратар ПЭН-цэнтра.

«Мы глыбока заклапочаныя сталымі паведамленнямі пра арышты пісьменнікаў, журналістаў і кнігагандляроў ва ўсёй Беларусі. Некаторыя казалі, што іх жорстка збілі і пазбавілі доступу да адвакатаў, — кажа Ганна Янкута, віцэ-прэзідэнтка Беларускага ПЭН-Цэнтра. — Мы настойліва заклікаем беларускія ўлады расследаваць гэтыя заявы і вызваліць усіх затрыманых за мірнае выказванне сваіх поглядаў».

Раней з заявай з нагоды затрыманняў выступіў беларускі ПЭН-цэнтр.

Апошнія навіны