BE RU EN

Віктар Марчык: Улады сваімі дзеяннямі падштурхоўваюць людзей да чарговых акцый

  • 28.03.2017, 19:15

Слонімскі актывіст заклікаў беларусаў працягваць барацьбу.

Марчык быў асуджаны Слонімскім раённым судом на пяць сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў».

Пасля пяці сутак арышту Віктар Марчык ні на што не скардзіўся, казаў, што шмат хто з міліцыянтаў з разуменнем ставіўся да ягонага арышту. Не жаліўся на здароўе, крыўдна было толькі за ўлады, перадае «Радыё Свабода».

- Мне і цяпер хочацца спытаць у нашых улад - чаму яны са мной так абышліся? Да акцыі мы праводзілі перамовы аб тым, што сустрэча са старшынём райвыканкама будзе насіць мірны характар, мітынгаваць не будзем, прыйдзем без сцягоў і плакатаў. Усё так і адбылося, а ў судзе нават не задаволілі майго хадайніцтва, каб дапытаць у якасці сведкі намесніка старшыні райвыканкама Кацярыну Руткоўскую. У мяне цяпер людзі пытаюцца - за што цябе пасадзілі? Усе былі сведкамі, што я не парушаў закона.

Віктар Марчык быў адзіным чалавекам у Слоніме, якога затрымалі людзі ў цывільным адзенні і кінулі ў аўтобус без апазнавальных знакаў. Пасля адбыцця пакарання Марчык заявіў, што гэтым яго не запалохаеш:

- Наадварот, сваімі дзеяннямі яны падштурхоўваюць людзей да дзеянняў і чарговых акцый. Трэба дамагацца скасавання дэкрэта. Думаю, што людзі плаціць так ці інакш не будуць, і за гэты час варта арганізаваць юрыдычную дапамогу ўсім, каму яна патрэбна ў гэтым пытанні.

Апошнія навіны