BE RU EN

Спікер Сейма Літвы асудзіў затрыманні ў Беларусі

  • 28.03.2017, 16:27

Віктарас Пранцкеціс заклікаў да неадкладнага вызвалення затрыманых і спынення рэпрэсій.

Старшыня парламента Літвы Віктарас Пранцкеціс асудзіў дзеянні сілавых структур у Беларусі, калі ў мінулыя выхадныя было затрымана некалькі соцень чалавек, якія ўдзельнічалі ў мітынгах пратэсту, піша delfi.lt.

«Мы асуджаем ужыванне сілавымі структурамі грубай фізічнай сілы супраць мірнага насельніцтва і абураныя грубым парушэннем свабоды сходаў і самавыражэння. Мы катэгарычна асуджаем затрыманне мірных пратэстоўцаў, лідараў дэмакратычнай апазіцыі, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і мноства актывістаў грамадзянскай супольнасці», - адзначыў у распаўсюджаным у аўторак паведамленні спікер Сейма.

Ён заклікаў улады Беларусі неадкладна спыніць усякі гвалт у дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці і вызваліць затрыманых. Зварот В.Пранцкеціса быў апублікаваны падчас ягонага візіту ў Польшчу, дзе ён бярэ ўдзел у працы асамблеі чальцоў парламентаў Літвы, Польшчы і Украіны.

Тут адбылася і ягоная сустрэча з упаўнаважаным урада Польшчы ў пытаннях энэргетычнай інфраструктуры Пятром Наімскім, які пару тыдняў таму заявіў, што ягоная краіна не стане набываць электраэнэргію ў Астравецкай АЭС, а таксама дэмантуе электралініі паміж Польшчай і Беларуссю.

Апошнія навіны