BE RU EN

Еўрапейскі суд прызнаў абгрунтаванымі санкцыі супраць «Раснафты»

  • 28.03.2017, 15:34

Кампанію ўзначальвае найбліжэйшы сябар Пуціна - Ігар Сечын.

Еўрапейскі суд правасуддзя ў Люксембургу прызнаў законнымі санкцыі Еўрапейскага Звязу супраць расейскай нафтавай кампаніі «Раснафта», паведамляе liga.net.

У судзе заявілі, што «няма ніякіх элементаў», якія маглі б паставіць пад сумнеў законнасць уведзеных абмежаванняў.

«Рада ЕЗ мела падставы для гэтых дзеянняў», - гаворыцца ў камюніке суда.

Нагадаем, у лютым 2015 года Лондан запытаў пазіцыю еўрапейскага судовага органа пасля таго, як «Раснафта» абскардзіла сектаральныя абмежаванні ў Вялікай Брытаніі.

Уведзеныя абмежаванні забараняюць, напрыклад, выпуск міжнародных сертыфікатаў дакументаў, што фактычна прычыняе шкоду міжнародным акцыянерам і партнёрам «Раснафты».

«Раснафту» ўзначальвае Ігар Сечын з найбліжэйшага атачэння Пуціна.

Апошнія навіны