BE RU EN

Лукашэнка: Мы з Пуціным родныя браты

  • 28.03.2017, 14:35

Беларускага і расейскага дыктатараў звязваюць «асаблівыя» стасункі.

Лукашэнку не патрэбныя пасярэднікі, каб наладзіць дачыненні з Расеяй, піша telegraf.by. Пра гэта ён заявіў 28 сакавіка на сустрэчы з паслом Арменіі Арменам Хачатранам, паведамілі ў адміністрацыі Лукашэнкі:

«Дык супакойцеся - у нас з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным бліскучыя стасункі. Бліскучыя. І падбяром час, сустрэнемся. Калі ёсць нейкія праблемы, мы іх ліквідуем», - адзначыў ён.

«Без пасярэднікаў мы вызначым удваіх, і нам не трэба ніякае пасярэдніцтва. Мы родныя браты, нам дзяліць няма чаго. Я яму неяк публічна сказаў - можа быць, яшчэ будзе час, калі давядзецца спіной да спіны стаць і адстрэльвацца, ну, як вайсковыя людзі кажуць», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны