BE RU EN

Экспэрты ААН назвалі найлепшыя краіны свету для жыцця

  • 28.03.2017, 14:21

Спецыялісты ацанілі 197 краін і высветлілі, дзе людзі жывуць даўжэй і больш шчасліва.

У рамках штогадовага даследавання 2016 Human Development Report (пераклад - nv.ua), спецыялісты ацэньвалі ўсе 197 краін паводле такіх крытэраў, як: узровень жыцця і адукацыі, фінансавае становішча і задаволенасць працай, забеспячэнне правоў і свабодаў чалавека, пачуццё шчасця і многае іншае.

У выніку, самай найлепшай краінай для жыцця прызнаная Нарвегія. На другім месцы размясцілася Аўстралія, а на трэцім - Швэйцарыя. Украіна займае 84 радок і належыць да катэгорыі краін з высокім узроўнем жыцця насельніцтва. Таксама, у гэтую катэгорыю ўвайшлі: Кітай, Бразілія, Турцыя і іншыя краіны.

Топ-10 найлепшых краін паводле версіі ААН

1. Нарвегія

2. Аўстралія

3. Швэйцарыя

4. Нямеччына

5. Данія

6. Сінгапур

7. Нідэрланды

8. Ірландыя

9. Ісландыя

10. Канада

Апошнія навіны