BE RU EN

Вясковец: Мора народнага гневу змые Лукашэнку

  • 28.03.2017, 12:43

Народныя пратэсты ахапілі ўсе рэгіёны Беларусі.

У Беларусі ўзбунтаваліся не толькі свядомыя беларускія грамадзяне, якіх Лукашэнка ахрысціў «пятай калонай», але і апалітычныя жыхары вёсак, паведамляе «Радыё Рацыя». Іх дастала цяперашняе жыццё, пра гэта распавёў 30-гадовы жыхар Новай вёскі Бярозаўскага раёна Раман Бык.

Ён гатовы ахвяраваць жыццём за будучыню сваіх дзяцей. Таму двойчы самастойна выходзіў на плошчу ў Бярозе - 25 і 26 сакавіка:

«У першы дзень у мяне проста праверылі пашпарт, а на другі - забралі. Хоць прычыну так і не патлумачылі. Пад'ехала машына, спыталі, ці маю пры сабе забароненыя рэчы. І на працягу 15 хвілін яны шэсць разоў пыталіся пра гэта. Я не думаў, што ў нашай міліцыі такія дурні служаць».

Раман упэўнены, што трэба выходзіць усім беларусам, каб змяніць жыццё да лепшага:

«Паўтара мільёна заробак - шукай іншую працу. Вось таму я сюды і прыйшоў, каб гэтая іншая праца годна аплачвалася. І, калі ён давядзе да кровапраліцця, то я касцьмі лягу на гэтай плошчы дзеля будучыні маіх дзяцей, каб яны годна жылі. Па адным яны нас схопяць, косці каму-небудзь пераламаюць. Кропля, кропля, кропля... І гэта ўсё можа выліцца ў моры. А гэтым морам можна змыць Лукашэнку», - распавёў Раман.

Апошнія навіны