BE RU EN

Сенат ЗША падтрымаў уступленне Чарнагорыі ў NATO

  • 28.03.2017, 10:13

97 сябраў Сената ЗША падтрымалі пастанову аб уступленні Чарнагорыі ў NATO, двое прагаласавалі «супраць».

Сенат ЗША большасцю галасоў падтрымаў уступленне Чарнагорыі ў NATO. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters (пераклад – gordonua.com).

97 сябраў Сената падтрымалі гэту пастанову, двое прагаласавалі «супраць» – гэта рэспубліканцы Рэнд Паўл і Майк Лі.

19 траўня 2016 года кіраўнікі МЗС краін NATO падпісалі пратакол аб уступленні Чарнагорыі ў Альянс, і краіна атрымала статус назіральніка на пасяджэннях арганізацыі. Паўнавартасным сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу Чарнагорыя стане пасля адабрэння пратаколу парламентамі ўсіх дзяржаў – сябраў NATO.

16 кастрычніка 2016 года ў Чарнагорыі прайшлі выбары ў парламент, перамогу на якіх атрымала кіроўная Дэмакратычная партыя сацыялістаў на чале з Джуканавічам. Ён абвясціў, што краіна ў найбліжэйшыя месяцы ўступіць у NATO і завершыць перамоўны працэс аб уваходжанні ў Еўрапейскі звяз.

Апошнія навіны