BE RU EN

Менгарвыканкам: Праезд у транспарце павінен каштаваць у 2,5 разы даражэй

  • 28.03.2017, 9:53

Сталічныя транспартнікі палічылі, на колькі павінен падаражэць талончык для менчукоў.

Паводле падлікаў чыноўнікаў, менчукі аплачвалі ўсяго 43,4% сабекошту праезду ва ўсім наземным грамадскім транспарце. Калі казаць пра асобны від транспарту, то мы аплачвалі 38,5% праезду на тралейбусах-трамваях, 48,9% на аўтобусах, і 57% - у метро.

Які адсотак ад кошту талона сёлета будзе кампенсавацца дзяржавай, пакуль невядома.

- 2017 год яшчэ толькі пачаўся, ніхто не ведае, ці паднімуцца тарыфы на праезд ці не. Транспартныя прадпрыемствы скарачаюць выдаткі на абслугоўванне транспарту. Адсотак, які будзе пакрывацца субсідыямі з бюджэту, напрамую залежыць ад гэтага. Ён можа вар'іравацца цягам года, - распавялі kp.by у галоўным фінансавым упраўленні Менгарвыканкама.

Цяпер адна паездка на метро каштуе 60 капеек, а на аўтобусе, тралейбусе, трамваі - 55. Калі б мы аплачвалі 100% сабекошту, то талон на тралейбус і трамвай абыходзіўся б нам прыкладна 1 рубель 42 капейкі. Праезд у аўтобусе каштаваў бы прыкладна 1 рубель 12 капеек, а на метро - рубель.

Апошнія навіны