BE RU EN

Надзея Саўчанка: Беларусы, змагайцеся і перамагайце

  • 27.03.2017, 18:51

Былая палітзняволеная і дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны падтрымала змагароў беларусаў і расейцаў.

«Беларусы, расейцы, вы пачалі змагацца за сваю годнасць і права на свабодны выбар, змагацца супраць карупцыі. Але прапаганда вашай цяперашняй, але нявечнай улады запалохвае вас тым, што гэта скончыцца вайной, як ва Украіне.

Але такая вайна магчымая толькі тады, калі ваш сусед хоча заняволіць вас зноў. Мы ж, украінцы, зычым вам свабоды ад рабства!

Змагайцеся і перамагайце! Дапаможа Вам Бог!», - напісала Надзея Саўчанка ў Фэйсбуку.

Апошнія навіны