BE RU EN

На Акрэсціна ёсць мужчына, якога не могуць асудзіць, бо ён не называе прозвішча

  • 27.03.2017, 18:15

Сваё прозвішча ён назваць адмаўляецца, пакуль яму не растлумачаць, чаму яго затрымалі.

У Менску доўжацца суды над людзьмі, затрыманымі 25 і 26 сакавіка.

Глеб Галушка аштрафаваны на 460 рублёў (20 базавых адзінак). Актывіст «Моладзі БНФ» Мікіта Краснакуцкі асуджаны на 10 дзён. Тэлеаператар Аляксандр Баразенка прысуджаны да 15 дзён арышту, паведамляе «Еўрарадыё».

Таксама стала вядома, што на Акрэсціна сярод затрыманых ёсць былы альпініст Валерый. Сваё прозвішча ён назваць адмаўляецца, пакуль яму не растлумачаць, чаму яго затрымалі. У аўтазаку яму стала дрэнна, бо яму паламалі рэбры. Мужчыну прыкладна 60 гадоў. Асудзіць яго не могуць, бо не ведаюць прозвішча.

Апошнія навіны