BE RU EN

Збітага АМАПам Лагвінца асудзілі на 10 дзён

  • 27.03.2017, 16:50

Менскі суд прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве.

Судом Маскоўскага раёна Менска палітолаг, актывіст апазіцыі Алесь Лагвінец быў прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве - ён нібыта нецэнзурна лаяўся, піша nn.by.

Прысуд - 10 дзён адміністратыўнага арышту.

Затрыманы Лагвінец быў яшчэ 23 сакавіка ў двары свайго дома. Яго жорстка збілі, ён быў у шпіталі. На судзе супрацоўнікі АМАП заявілі, што Лагвінец сам біўся галавой аб крэсла ў аўтамабілі.

Апошнія навіны