BE RU EN

Павел Севярынец на волі

  • 27.03.2017, 16:23

Лідар БХД быў затрыманы пасля Маршу абураных беларусаў у Воршы.

Чакалася, што Севярынец будзе вызвалены а 14:35. Але за сорак хвілін да прызначанага часу, Павел патэлефанаваў жонцы з чужога нумара і сказаў, што ён знаходзіцца на Аршанскім вакзале, піша novychas.by.

Севярынца сустрэлі на вакзале

«Сілком мяне пачалі вывозіць без агалоскі. Дзякуй Богу, што не ў Талачын ці кудысьці яшчэ!», - пракаментаваў Павел сваё вызваленне.

Нагадаем, Севярынец быў затрыманы пасля акцыі супраць падатку на «дармаедства» ў Воршы. Лідар БХД быў асуджаны на 15 дзён.

Апошнія навіны