BE RU EN

Акторка Беларускага Свабоднага тэатра Яна Русакевіч шпіталізаваная

  • 27.03.2017, 15:19

Падчас Дня Волі ў Менску яна атрымала ўдар па галаве.

«Акторка Свабоднага тэатра Яна Русакевіч шпіталізаваная з ЧМТ. Падчас Дня Волі нейкі падонак ударыў яе па галаве. Ад кожнай такой навіны мне хочацца завыць, як ад удару каваным ботам па нырках. Гульня Яны ў «псіхоз» калісьці ўразіла ў самае сэрца», - напісаў у «Фэйсбуку» Арамаіс Міракян.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.

Апошнія навіны