BE RU EN

Чатыры ўзнагароды здабылі беларускія барцы на турніры ў Вугоршчыне

  • 27.03.2017, 15:09

Міжнародны турнір у грэка-рымскай барацьбе прайшоў у вугорскім Самбатхеі.

Чатыры ўзнагароды здабылі беларускія атлеты на міжнародным турніры Polyak Imre Memorial у грэка-рымскай барацьбе ў вугорскім Самбатхеі, паведамляе БелТА.

Найбольш захапляльнай атрымалася барацьба ў катэгорыі да 98 кг, дзе ў фінале сустрэліся два прадстаўнікі беларускай каманды Аляксандр Грабавік і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа Джавід Гамзатаў.

Менш тытулаваны атлет змог атрымаць упэўненую перамогу - 4:0 і здабыць залаты медаль турніру. Джавід Гамзатаў стаў срэбным прызёрам. Другое месца ў катэгорыі да 75 кг заняў Казбек Кілаў, які ў фінале саступіў прадстаўніку Вугоршчыны Томашу Лерынцу - 0:2.

Бронзавы прызёр першых Еўрапейскіх гульняў у Баку Віктар Сасуноўскі ў катэгорыі да 80 кг упэўнена дайшоў да паўфіналу спаборніцтваў, дзе саступіў амерыканцу Джордану Спілеру. У паядынку за трэцяе месца ён быў мацнейшым за Нікалаза Кіласаві з Грузіі. Іншы прадстаўнік беларускай каманды Саслан Даураў (66 кг) не змог узысці на п'едэстал гонару, саступіўшы ў паядынку за трэцяе месца Кацухіра Кавасіла з Японіі. 27 сакавіка ў Самбатхеі стартуе моладзевы чэмпіянат Еўропы (U-23) у вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе. Нацыянальная каманда Беларусі заявіла на турнір 23 атлеты.

Апошнія навіны