Чэхія заклікала вызваліць затрыманых у Менску
- 27.03.2017, 14:06
МЗС Чэхіі ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі ды Расеі.
Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі ў панядзелак заклікала ўлады Беларусі ды Расеі вызваліць людзей, якія былі затрыманыя падчас дэманстрацый у мінулыя выхадныя, паведамляе «Радыё Свабода».
АМАП у Беларусі арыштаваў ў суботу больш за тысячу ўдзельнікаў шэсця на Дзень Волі, якія таксама пратэставалі супраць эканамічнай і сацыяльнай палітыкі ўладаў.
Падчас нядзельных акцый пратэсту супраць карупцыі ў Маскве было затрымана больш за сотню дэманстрантаў, уключаючы апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага.
«Мы ўважліва сочым за развіццём сітуацыі ў Беларусі ды Расеі. Мы заклікаем усе адказныя органы да вызвалення ўсіх затрыманых і павагі іх правоў і свабодаў», - заявіла Міністэрства замежных спраў Чэхіі на сваёй старонцы ў «Твітэры».
Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.