Цэны на кватэры ў Менску зноў абнавілі дзесяцігадовы мінімум
- 27.03.2017, 12:37
Сярэдняя цана прапановы на другасным рынку жылля працягвае зніжацца.
Як піша nn.by са спасылкай на звесткі партала realt.by, яна знізілася да $1161 за квадратны метр. На працягу двух апошніх тыдняў цана ўпала на $5.
Такім чынам, працягвае абнаўляцца дзесяцігадовы мінімум цаны. Настолькі таннай сталічная нерухомасць была апошні раз у лістападзе 2006 года.
Пры гэтым колькасць выстаўленых на продаж кватэр працягвае расці, што, у сваю чаргу, можа прывесці да далейшага зніжэння.
У абласных цэнтрах сярэднія цэны квадратнага метра склаліся так:
1. Брэст ($695),
2. Горадня ($693),
3. Магілёў ($580),
4. Гомель ($578),
5. Віцебск ($554).