BE RU EN

Сын Дзяніса Садоўскага прыйшоў у суд з плакатам «Свабоду тату!»

  • 27.03.2017, 12:16

Актывіста БХД затрымалі каля дома, калі ён ішоў на Дзень Волі ў Менску.

На аднаго з лідараў БХД Дзяніса Садоўскага было складзена два пратаколы, за брыдкаслоўе і супраціў міліцыі.

Яго затрымалі, калі актывіст спрабаваў выйсці з дому і адправіцца на святкаванне Дня Волі.

Сын Садоўскага прынёс у суд плакат «Свабоду тату!», паведаміла ў «Фэйсбуку» актывістка АГП Святлана Каваленка.

Апошнія навіны