BE RU EN

Статкевіч – дэманстрантам: Вы давялі, што вас вядуць гонар і годнасць

  • 27.03.2017, 12:00

Беларусы гатовыя да таго, каб стаць паўнавартаснай свабоднай еўрапейскай нацыяй.

«Вы давялі, што вас вядуць не лідары, а вашы гонар і годнасць», — такімі словамі звярнуўся вызвалены з СІЗА КДБ лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч да ўдзельнікаў пратэстаў на Дзень Волі, паведамляе nn.by.

Ён папрасіў прабачэння, што не змог быць разам з людзьмі — «не са сваёй волі».

На ягоную думку, дзеянні людзей 25 сакавіка давялі рост палітычнай свядомасці грамадзян.

«Мы, беларусы, саспелі да таго, каб стаць паўнавартаснай свабоднай еўрапейскай нацыяй», — сказаў Статкевіч.

Тры дні ён правёў у адзіночцы ў СІЗА КДБ. Затрымалі яго 23 сакавіка на канспіратыўнай кватэры на вуліцы Лабанка ў Менску. Яму было прад'яўлена абвінавачванне ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, але 27-га раніцай ён быў вызвалены — гэтак жа нечакана, як і арыштаваны.

Апошнія навіны