BE RU EN

Зяць Трампа з беларускімі каранямі стане кіраўніком новага ўпраўлення ў Белым доме

  • 27.03.2017, 11:47

Джарэд Кушнер узначаліць новае падраздзяленне, якое павінна «прыўнесці свежае мысленне» ў Вашынгтон.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыць свайго зяця Джарэда Кушнера кіраўніком новага падраздзялення, якое будзе займацца пошукам шляхоў рэалізацыі ключавых перадвыбарных абяцанняў кіраўніка дзяржавы, паведамляе The Washington Post (пераклад – gordonua.com).

Новае падраздзяленне будзе падпарадкаванае непасрэдна Трампу. Сярод яго функцый таксама будзе: назіранне за працай федэральнай бюракратычнай сістэмы і выкананнем ключавых перадвыбарных абяцанняў Трампа, сярод якіх, між іншым, рэфармаванне сістэмы догляду за ветэранамі, і барацьба з опіумнай наркаманіяй.

Плануецца, што гэтая структура стане свайго роду аператыўнай групай, якая складаецца з экс-кіраўнікоў камерцыйных арганізацый, якая павінна «прыўнесці свежае мысленне» ў Вашынгтон.

Нагадаем, што сваякі зяця Дональда Трампа Джарэда Кушнера родам з Навагрудка. Сям'я Кушнераў уратавалася ў вайну дзякуючы ўцёкам з гета і партызанскаму атраду братоў Бельскіх.

Пра беларускую гісторыю сваіх продкаў Джарэд Кушнер публічна распавёў перадвыбарным летам у артыкуле, апублікаваным у ягонай газеце New York Observer.

Апошнія навіны