BE RU EN

Беларус вызначыўся на мітынгу супраць карупцыі ў Дагестане

  • 27.03.2017, 11:37

Народныя пратэсты не ведаюць межаў.

Сярод затрыманых удзельнікаў антыкарупцыйнага мітынгу ў Махачкале аказаўся грамадзянін Беларусі Усевалад Жураўлёў, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на «Каўказ. Рэаліі».

Ён разам з астатнімі затрыманымі дагэтуль застаецца ў аддзеле МУС Савецкага раёна Махачкалы.

Паводле падлікаў журналістаў былі вызваленыя 11 затрыманых. Сваяк аднаго з затрыманых паведаміў, што ёсць інфармацыя аб тым, што кіраўнік МУС Дагестана загадаў не выпускаць сёння нікога з затрыманых - нібыта іх раніцай 27 сакавіка будуць судзіць.

Антыкарупцыйныя пратэсты прайшлі ў нядзелю ў дзясятках гарадоў Расеі.

Апошнія навіны