BE RU EN

Беларусы сабралі амаль $10 тысяч у дапамогу героям Дня Волі

  • 27.03.2017, 10:36

Беларуская салідарнасць у дзеянні.

У інтэрнэце разгарнулася кампанія збору грошай для сем'яў арыштаваных напярэдадні і ў Дзень Волі. Паводле стану на нядзелю было сабрана больш за 9400 даляраў, паведамляе ініцыятыва By_help.

Гэта калі не лічыць сродкаў, што людзі перадаюць сем'ям арыштаваных з рук у рукі.

Збор ідзе адначасова ў Беларусі і сярод беларусаў замежжа ў 11 краінах.

Збор ідзе праз прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), а таксама праз прыватных асоб. Сярод апошніх - такія паважаныя людзі, як Ніна Шыдлоўская, Аляксей Лявончык, Надзея Нортан, Ганна Герасімава, Дар'я Кастэнка, Крысціна Шыёнак і іншыя. Ахвотныя дапамагчы могуць звярнуцца да каардынатараў ініцыятывы.

Апошнія навіны