BE RU EN

Турцыя ўвяла абмежавальныя мыты на расейскія тавары

  • 27.03.2017, 10:11

Мыта на кукурузу і пшаніцу складзе 130 працэнтаў.

Турцыя абвясціла мыты на ўвоз расейскіх прадуктаў, паведамляе «Немецкая волна».

Як паведамляецца ў панядзелак, 27 сакавіка, мыта на кукурузу і пшаніцу складзе 130 працэнтаў, рысу - 45 адсоткаў, сланечнікавага алею - 36 працэнтаў, шроту сланечніка - 13,5 працэнта, бабовых культур - 9,7 працэнта. Мыты ўводзяцца з 15 сакавіка 2017 года. Пры гэтым 17 сакавіка профільныя турэцкія ведамствы не пацвердзілі ўвядзенне абмежаванняў на пастаўкі расейскай пшаніцы.

У міністэрстве сельскай гаспадаркі РФ заявілі, мыты ствараюць пэўныя складанасці, у сувязі з чым плануецца засваенне новых «перспектыўных рынкаў збыту». Пастаўкі плануецца павялічваць у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама ў краінах Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Паведамляецца, што на працягу апошніх трох гадоў Турцыя скарачае закупкі расейскіх тавараў, якія абкладаюцца мытай.

Экспэрты мяркуюць, што Турцыя ўвяла новыя мыты з мэтай дамагчыся паставак памідораў у Расею. Расейскія спецыялісты ўважаюць, што ад увядзення мыт страты панясуць і ў Турцыі, таму аптымальным варыянтам называюцца дамова аб бязмытным увозе сельскагаспадарчай прадукцыі з РФ.

Апошнія навіны