BE RU EN

Украінцы арганізуюць акцыю пратэсту ля амбасады Беларусі

  • 26.03.2017, 16:14

Сёння а 18-й каля амбасады Беларусі ў Кіеве адбудзецца акцыя салідарнасці з беларусамі.

Пра гэта паведаміла ўкраінская валанцёрка Аляксандра Алёшына.

«Памятаеце, як у 2014 годзе ўспрымаліся замежныя акцыі ў падтрымку Майдана? Пра нас памятаюць, пра нас ведаюць, пра нас не забыліся. Падтрымка, нават проста маральная, гэта значна важней, чым здаецца.

Таму я сёння блізу 18-й схаджу да амбасады Беларусі ў Кіеве. Мы ведаем, што ў вас адбываецца. Мы не згодныя. Мы не даруем, су...

Падыходзіце таксама – вул. Кацюбінскага, 3 (метро Універсітэт)», – напісала Аляксандра Алёшына на сваёй старонцы «Фэйсбуку».

Апошнія навіны