BE RU EN

Аб'ядноўваемся, плануем, дзейнічаем

  • Андрэй Стрыжак
  • 26.03.2017, 12:25

Беларуская вясна - гэта магутная хваля салідарнасці, якая накрыла ўсе кантыненты.

«Салідарнасць - найлепшы сродак ад страху.

Беларуская вясна - гэта не толькі сотні арыштаваных, збітых і абражаных людзей. Гэта яшчэ і магутная хваля салідарнасці, якая накрыла ўсе кантыненты. Мы моцныя пакуль мы разам - будзем разам.

Мы моцныя, бо мы разам, мы моцныя таму, што гэтыя ў масках служаць за страх і грошы, а мы - вольныя людзі, якім належыць гэтая краіна.

Аб'ядноўваемся, плануем, дзейнічаем», - напісаў актывіст незалежнага прафзвязу РЭП Андрэй Стрыжак у Фэйсбуку.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Апошнія навіны