BE RU EN

Міжнародныя праваабаронцы: Затрыманні ў офісе «Вясны» супрацьзаконныя

  • 26.03.2017, 11:53

У Кіеве прайшла прэс-канферэнцыя аб падзеях у Менску, арганізаваная вядучымі праваабарончымі арганізацыямі.

Спецыяльная прэс-канферэнцыю з нагоды затрыманняў міжнародных назіральнікаў у офісе праваабарончага цэнтра «Вясна» і звыш тысячы ўдзельнікаў акцыі з нагоды Дня Волі прайшла 25 сакавіка ў Кіеве, паведамляе «Еўрарадыё».

Праваабаронцы сцвярджаюць, што ўлады Беларусі затрымалі актывістаў і журналістаў, каб яны не змаглі маніторыць мірны марш у Менску. Аб'яднаныя праваабарончыя арганізацыі, са слоў прадстаўніка Украінскага Хельсінскага саюза правоў чалавека Аляксандры Дзелемянчук, асуджаюць парушэнні правоў мірных сходаў, выказвання меркаванняў і асацыяцый, а таксама свабоды праводзіць працу ў галіне правоў чалавека, якія ўчора былі прадэманстраваныя ў сталіцы Беларусі.

Падрыхтавалі прэс-канферэнцыю аб падзеях у Менску ад імя праваабарончай платформы «Грамадзянская Салідарнасць» вядучыя праваабарончыя арганізацыі рэгіёна АБСЕ: Міжнародная федэрацыя за правы чалавека, Frontline Defenders, Міжнароднае партнёрства ў правах чалавека, Украінскі Хельсінскі саюз у правах чалавека, Truth Нounds, Tbilisi Shelter City/ACICC і Крым SOS.

Апошнія навіны