Ніна Багінская: Мацней бы не было ў свеце цвікоў...
- 26.03.2017, 11:40
На Дні Волі Ніна Багінская так абараняла бел-чырвона-белы сцяг, што АМАПавец не мог адабраць.
Ніна Багінская, якая ў пятніцу выйшла з адзіночным пікетам да КДБ, учора прыйшла на Дзень волі. І несла бел-чырвона-белы сцяг. І абараняла яго так, што АМАПавец не мог адабраць. 70-гадовая жанчына ў пятніцу зрабіла плакат з прозвішчамі арыштаваных і выйшла да будынка КДБ пратэставаць супраць рэпрэсій. Адна. Яе затрымалі, пратрымалі да вечара, адпусцілі. А ўчора яна зноў была на акцыі.
«Сіла не ў сіле. Сіла - у праўдзе. Я думаю, у пятніцу, адной ёй было страшней, чым учора разам з усімі», - пракаментавала belaruspartisan.org гэтыя фота журналістка Святлана Калінкіна.