BE RU EN

Беларусы абураныя свінствам сотавых аператараў

  • 25.03.2017, 21:05

Мабільныя аператары МТС, Velcom і «Лайф» адключылі 25 сакавіка частку карыстальнікаў ад сувязі і інтэрнэту.

«На якой падставе аператар Velcom адключыў сёння сваім карыстальнікам доступ да інтэрнэту? Хіба гэта не парушэнне абавязацельстваў з яго боку? І не довад супрацоўніцтва з КДБ?

Мяркую, масавыя прэтэнзіі з гэтай нагоды прымусяць аператара задумацца аб тым, ці ўсе беларусы гатовыя трываць такое маўчанне? Добра было б прыціснуць і прапанаваць выбар: КДБ ці карыстальнікі і прыбытак. Буду разбірацца», - пісалі менчукі ў сацыяльных сетках.

Апошнія навіны