BE RU EN

Прэзідэнт Еўрапейскай Народнай Партыі: Заклікаем неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных

  • 25.03.2017, 21:00

Прэзідэнт самай вялікай еўрапейскай партыі заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых.

Прэзідэнт Еўрапейскай Народнай Партыі Джазэф Даўл заклікаў дыктатара вызваліць усіх грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірным шэсці на Дзень Волі.

«Мы рашуча асуджаем ціск Лукашэнкі на апазіцыю і грамадзян і заклікаем неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Мы салідарныя з затрыманымі беларускімі грамадзянамі, грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй. Нядаўнія падзеі падарвуць некаторы прагрэс, дасягнуты паміж Еўропай і Беларуссю», - напісаў Джазэф Даўл у сваім «Твітэры».

Апошнія навіны