BE RU EN

Супрацоўнікі АМАП збілі 75-гадовага праваабаронцу Валерыя Шчукіна

  • 25.03.2017, 20:57

Ёсць падазрэнне, што ў яго зламаная рука.

Валерыя Шчукіна, якога моцна збілі ў Заводскім РАУС, адвезлі на «хуткай» у шпіталь, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней відавочцы паведамлялі, што 75-гадовага Шчукіна моцна збівалі ў РАУС і здзекліва адзначалі, што ён цалкам здаровы. Валерый Шчукін хворы на інсуліназалежную форму дыябету. Пасля збіцця ў РАУС не выключана, што ў яго зламаная рука.

Валерый Шчукін - адзін з самых вядомых праваабаронцаў у Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання. 22 сакавіка яму споўнілася 75 гадоў.

Апошнія навіны