BE RU EN

У сацыяльных сетках распаўсюджваецца заклік выходзіць заўтра а 12-00 на Кастрычніцкую плошчу

  • 25.03.2017, 20:49

Плакат з заклікам выходзіць на акцыю салідарнасці распаўсюджваюць людзі ў «Фэйсбуку», «ВКонтакте» і ў «Одноклассниках».

Раней у супольнасці «Студэнты Беларусі» з'явіўся зварот:

- Сябры! Гэта ўжо дастала. Сёння на вуліцах нашай сталіцы, цудоўнага горада Менска, тысячы людзей у чорным хапалі старых, жанчын, студэнтаў, якія выйшлі на вуліцу СВАЙГО ГОРАДА, каб МІРНА адзначыць Дзень Волі, а яны прыйшлі да нас з дубінкамі і аўтазакамі. У выніку сотні людзей былі збітыя або апынуліся за кратамі. За што? За тое, што любяць сваю краіну і хочуць годнага жыцця? За тое, што чыноўнікі ў кабінетах сталі такімі нахабнымі? Можа сапраўды прыйшоў час паказаць, што мы не быдла, а народ?

Калі вы згодныя, то ЗАКЛІКАЕМ УСІХ выйсці заўтра, 26 сакавіка, на Кастрычніцкую плошчу Менска! А 12:00!

Наша патрабаванне - вызваленне ўсіх несправядліва арыштаваных падчас мірных маршаў пратэсту і Дня Волі!

Давайце пакажам, што мы народ! Калі ласка, максімальны рэпост!

Як вядома, заўтра а 12-00 беларусы ў рэгіёнах таксама выйдуць на галоўныя плошчы сваіх гарадоў.

Апошнія навіны