BE RU EN

Затрыманыя дзясяткі журналістаў

  • 25.03.2017, 15:21

У Беларусі затрымалі журналістаў «Комсомольской правды», «Белсату», tut.by, «Нашай Нівы», «Радыё Рацыя», БелаПАН ды іншых СМІ.

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У Менску былі затрыманыя журналісты Любоў Лунёва, Захар Шчарбакоў, Дзмітрый Карэнка, Ірына Козлік, Генадзь Барбарыч, Ірына Арахоўская, Арцём Гарбацэвіч, Вольга Быкоўская, Аляксандр Баразенка, Арцём Шрайбман.

У Гомелі затрыманыя два журналісты tut.by Алена Бычкова, Іван Ярыванавіч і журналістка БелаПАН Алена Германовіч.

У Віцебску затрыманыя журналісты «Белсату» Вольга Чайчыц і Андрэй Козел. Затрымалі карэспандэнта «Радыё Рацыя» у Віцебскай вобласці Арцёма Сівенцава.

Падчас "хапуна" ў офісе закрытага ўладамі ПЦ "Вясна", затрыманая журналістка Ганна Бадзяка.

У Гомелі на 10 гадзін раніцы ў суботу журналістаў Марыю Булавінскую, Марыну Драбышэўскую і Яўгенія Меркіс выклікалі ў міліцыю нібыта для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. На гэты момант тэлефоны журналістаў недаступныя.

Апошнія навіны