BE RU EN

Улады ўкраінскага горада Каламыі афіцыйна святкуюць гадавіну БНР

  • 25.03.2017, 11:30

Над будынкам Каламыйскай гарадской рады дэпутатаў у Івана-Франкоўскай вобласці Украіны 25 сакавіка вывесяць бел-чырвона-белы сцяг.

Пра гэта паведаміў «Радыё Свабода» народны дэпутат Украіны Ігар Гузь.

Такім чынам улады места далучаюцца да святкавання 99-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты крок з'яўляецца «знакам салідарнасці з беларускімі добраахвотнікамі, якія абараняюць Украіну на ўсходзе нашай краіны», - заявіў гарадскі галава Ігар Слюзар.

Мясцовыя ўлады называюць бел-чырвона-белы сцяг «нацыянальным сцягам Беларусі».

Апошнія навіны