BE RU EN

У Горках павіншавалі студэнтаў з Днём Волі

  • 24.03.2017, 20:59

З Днём Волі студэнтаў Горацкай сельгасакадэміі мясцовыя актывісты віншуюць больш за дзесяць гадоў.

Навучэнцы атрымліваюць тэматычныя паштоўкі, ідучы на заняткі. Сёлета ім нагадалі, што сто гадоў таму Клаўдзій Дуж-Душэўскі, злучыўшы ўлюбёныя беларускія колеры, стварыў нацыянальны сцяг, перадае «Радыё Свабода».

«Пад бел-чырвона-белым сцягам была абвешчаная незалежная Беларуская Народная Рэспубліка. Дзякуючы БНР сёння існуе Рэспубліка Беларусь», - напісана на паштоўках.

З года ў год, кажуць арганізатары акцыі, усё больш моладзі ведае пра дзень, калі Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная незалежнай.

ФОТА: SVABODA.ORG

«Ці гэта наш уклад у іхнія веды, цяжка сказаць. Але радуе, што студэнты ўжо не адскокваюць ад нас, калі чуюць віншаванне з Днём Волі. Большасць нават на нашы віншаванні адказвае сваімі», - кажа актывіст Андрэй Юркоў. Ён адзін з тых, хто публічна пачаў віншаваць студэнтаў са знакавай падзеяй беларускай гісторыі. Са слоў актывіста, сёння паштоўкі атрымалі некалькі соцень навучэнцаў акадэміі.

ФОТА: SVABODA.ORG

Апошнія навіны