Як беларускі бразілец здзіўляе свет прыгожымі галамі
- 24.03.2017, 19:41
Штрафныя Рэнана Брэсана – гэта мастацтва.
Б'е як Бэкхэм. Або Ранальду, піша «Трыбуна». Калекцыя выдатных удараў са штрафных ад беларускага бразільца пачала ўтварацца даўным-даўно. Вось пераможны гол жодзінскаму «Тарпеда» ў фінале Кубка Беларусі – 2010. Траекторыя падманула ўсіх да адзінага:
Выдатны ўдар у браму менскага «Партызана», які толькі што перастаў называцца МТЗ-РІПА:
А гэта класны гол у браму «Марыціму». Перад гэтым эпізодам суддзя спачатку паставіў пенальці, але потым перадумаў і абмежаваўся штрафным. Але Рэнану абсалютна ўсё адно:
Гол «Шэрыфу» ў Лізе Еўропы таксама быў добры:
У расейска-казахстанскім перыядзе кар'еры Брэсан не вызначаўся. Затое ўжо ў партугальскім «Рыў Авэ» змаглі напоўніцу атрымаць асалоду ад штрафных футбаліста. Вось чарговы ўдар па браме «Баавішты»:
А гэта майстэрскі мяч у ніжні кут брамы самой «Бенфікі»:
Пераход у АПОЭЛ зноў пазбавіў нас ад стандартаў Рэна. Але здарылася вяртанне на Пірэнэі – вярнулася і прыгажосць. «Шавэшу» выгадна зарабляць штрафныя, калі на поле прысутнічае такі майстар.
Самы свежы шэдэўр ад Брэсана.
Застаецца пажадаць, каб больш безгалявых перапынкаў у кар'еры Брэсана не было. У тым ліку, у нацыянальнай камандзе Беларусі.