BE RU EN

Францыя заклікала ўлады Беларусі паважаць правы чалавека

  • 24.03.2017, 17:43

Францыя нагадала аб сваёй прыхільнасці свабодзе маніфестацый, сходаў, асацыяцый і слова.

Прэс-служба Міністэрства замежных спраў і міжнароднага развіцця Францыі апублікавала заяву (пераклад – «Радыё Свабода») у сувязі з арыштамі маніфестантаў у Беларусі.

Францыя выказвае занепакоенасць хваляй арыштаў, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі і ахапілі кіраўнікоў апазіцыі, актывістаў, грамадзян, журналістаў, у сувязі з іх удзелам у мірных дэманстрацыях.

Францыя нагадвае аб сваёй прыхільнасці свабодзе маніфестацый, сходаў, асацыяцый і слова.

Дачыненні паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю павінны грунтавацца на агульных каштоўнасцях, напрыклад, на павазе да правоў чалавека, на прынцыпах дэмакратыі ды вяршэнства права.

Апошнія навіны