BE RU EN

Сын Вікторыі Азаранкі атрымаў беларускае грамадзянства

  • 24.03.2017, 17:37

Вядомая беларуская тэнісістка паказала беларускі пашпарт трохмесячнага сына.

Фатаграфію дакумента з каментаром апублікавала група прыхільнікаў тэнісісткі ва «ВКонтакте», піша tut.by.

Заўзятары Вікторыі Азаранкі размяшчаюць у сваёй групе ўсе інфармацыйныя паведамленні аб спартоўцы, у тым ліку і тое, што публікуе сама Віка. У гэты раз апошняе фота тэнісісткі знікла з яе сацсетак, аднак фанаты паспелі захаваць яго.

«Леа атрымаў свой беларускі пашпарт», — гаворыцца ў тэксце на здымку, на якім можна разгледзець профіль Азаранкі.

Нагадаем, 20 снежня 2016 года Вікторыя Азаранка стала мамай. Нованароджаны з'явіўся на свет у Злучаных Штатах Амерыкі і атрымаў імя Леа Аляксандр.

Апошнія навіны