BE RU EN

Вакаліст гурта Dzieciuki прэзентаваў песню на вершы Алеся Чобата

  • 24.03.2017, 16:40

Алесь Дзянісаў рыхтуе да выпуску акустычны альбом на вершы паэта са Скідзеля.

Гэтая песня папярэднічае выхаду акустычнага альбома, які Алесь Дзянісаў запісаў на словы сляпога паэта са Скідзеля, Алесь Чобат. Праца над ім ужо скончаная. Канцэпцыя яго вельмі простая - толькі голас і гітара. Песню вакаліст прэзентаваў на Tuzin.fm, піша novychas.by.

«Песня атрымалася прыгожай, шмат у чым дзякуючы аранжыроўцы Дашы і Дзмітрыя. А што тычыцца слоў Алеся Чобата да гэтай песні і да ўсіх астатніх, то тут магу адзначыць толькі, што ўважаю гэта за геніяльную паэзію», - адзначыў Алесь з нагоды прэзентацыі песні на Tuzin.fm. Усяго для альбома на вершы Чобата запісаныя 24 творы. «Калі над лугам бусел праляцеў» будзе прысутнічаць на дыску двойчы - у акустычным варыянце і ў гэтай версіі.

Апошнія навіны