BE RU EN

Віталь Гуркоў: Хтосьці моцна абрабіўся

  • 24.03.2017, 16:29

Шматразовы чэмпіён свету ў муай-тай і ўдзельнік гурта BRUTTO Віталь Гуркоў пракаментаваў падзеі ў Беларусі.

«Адбываецца поўнае вар'яцтва. Тое пачуццё, калі жывеш паводле правілаў, якія вызначаюць маральныя вылюдкі, жывадзёры і людаеды. Страшна, калі ты вельмі ўражлівы, а цябе ўжо нічога не ўражвае. Калі ў навінах адны затрыманні, калі хамства, паскудства і жах сталі нормай нашага жыцця. Відавочна, што хтосьці вельмі моцна абрабіўся, глабальна і ва ўсіх кірунках. А ад каго смярдзіць, мы ўсе ведаем...усё», — напісаў у Фэйсбуку Віталь Гуркоў.

Апошнія навіны