BE RU EN

Сяргей Калякін: 25 трэба ісці на Дзень Волі ў Менску!

  • 24.03.2017, 12:59

Мірны пратэст ва ўсім свеце з'яўляецца сродкам развязання праблем у краіне.

Пра гэта сайту belaruspartisan.org заявіў лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.

Палітык адзначыў, што апазіцыя выступае за выключна мірны характар акцыі і яе лідары гатовыя гэта забяспечваць:

- Ёсць лідар нацыі Мікалай Статкевіч, іншыя людзі... Але справа нават не ў лідарах, а ў саміх структурах. Яны цвяроза ацэньваюць сітуацыю і разумеюць, што сёння нейкія правакацыйныя дзеянні пойдуць не на карысць краіне, не на карысць апазіцыі. І не на карысць улады, дарэчы. Сацыяльныя і эканамічныя праблемы будуць толькі нарастаць. І перакрыць сабе тыя каналы, якія і без таго сёння цяжка наладжваюцца – гэта самагубства для рэжыму.

- А вы самі ідзяце на Плошчу 25 сакавіка?

- Наша партыя не ўдзельнічае ў арганізацыі гэтай акцыі, мы не ўваходзім у аргкамітэт. Але як грамадзянін я прыйду.

- Так, а людзям што рабіць? Ісці? Якая вашая парада?

- Трэба выходзіць! Ніхто за людзей іх праблемы не вырашыць.

Мірны пратэст ва ўсім свеце з'яўляецца сродкам ціску на ўладу і развязаннем існуючых ва ўсіх краінах сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. Таму трэба выходзіць!

Апошнія навіны