BE RU EN

«Падымайся, народ!»: Жыхароў Берасця запрасілі на Дзень Волі ў Менск

  • 24.03.2017, 11:28

Улёткі, плакаты і графіці з'явіліся ў розных частках горада.

Актывістамі з Берасця былі праведзены агітацыйныя рэйды ў горадзе. Берасцейцаў заклікалі далучыцца да Маршу ў Менску на Дзень Волі 25 сакавіка.

Таксама былі нанесеныя графіці на вуліцах горада, якія заклікаюць супраціўляцца рабаўнічай палітыцы ўладаў, паведамілі актывісты ў сацыяльных сетках.

Нагадаем, акцыя ў Менску на Дзень Волі пачнецца заўтра а 14.00 на пляцоўцы каля Акадэміі Навук.

Апошнія навіны