У Мікашэвічах бобр прыйшоў да будынка мясцовай бальніцы
- 24.03.2017, 9:17
З'яўленне жывёлы ў незвычайным месцы выклікала бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках.
На днях у горадзе Мікашэвічы да будынка мясцовай бальніцы прыйшоў бабёр. Жывёла забілася ў кут ля будынка.
Відавочцы зрабілі здымак жывёліны і распаўсюдзілі яго ў сацыяльных сетках, паведамляе media-polesye.by.
Як бабёр апынуўся ў бальніцы – невядома. Не ўдакладняецца і далейшы лёс жывёлы.
Адны з каментатараў жартуюць, што бабёр прыхварэў і прыйшоў за медыцынскай дапамогай, другія вылучаюць версію, што жывёла вырашыла наведаць каго-небудзь з пацыентаў.
4 гады таму бобр прыйшоў да Дома культуры адной з вёсак раёна. Адганяць жывёліну давялося выратавальнікам.