BE RU EN

«Будзем салідарнымі ў гэтыя дні!»

  • 23.03.2017, 12:53

Сімвал Беларусі – лаза, якая заўсёды адрастае.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў актывіст з Віцебскай вобласці Кастусь Шыталь.

«Стужкі навінаў цяпер - як зводкі з фронту.

Ды толькі ці ўпершыню беларусам такое? Колькі імкнецца да лепшай долі наша нацыя - столькі нас б'юць, саджаюць. А мы жывем. «Якая расліна - сімвал Беларусі, - кажа мой калега Зміцер Лупач. - Думаеш, дуб? Не, лаза. Колькі лазу ні сячы, яна ўсё адно адрастае».

Будзем салідарнымі. Падтрымлівайце адзін аднаго ў гэтыя дні... Любіце Беларусь.

Бог перамог зло. Ісус перамог і асудзіў Князя гэтага свету. Трывайма».

Апошнія навіны