BE RU EN

Уладзімір Ігнацік у другім коле турніру ў Кітаі перайграў японца

  • 23.03.2017, 12:21

Беларускі тэнісіст выйшаў у трэці раўнд турніру ў кітайскім Гуаньчжоў.

У матчы другога кола беларускі спартовец Уладзімір Ігнацік у двух сэтах перайграў японца Шуічы Секігучы (7:6, 6:4), паведамляе «Прессбол».

Уладзімір Ігнацік (147 ATP, Беларусь, 7) — Шуічы Секігучы (324 ATP, Японія, LL) — 7:6 (11), 6:4

Нагадаем, беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другое кола турніру ў Маямі.

Апошнія навіны