BE RU EN

ЕЗ прапануе Брытаніі зону свабоднага гандлю пасля «Брэксіт»

  • 23.03.2017, 10:10

Лондан павінен выканаць усе фінансавыя абавязанні, якія краіна брала на сябе ў якасці сябра ЕЗ.

Мішэль Барн'е, які ўзначальвае дэлегацыю ЕЗ на перамовах аб Brexit, прэзентаваў у сераду, 22 сакавіка, сваё бачанне працэсу выхаду Вялікабрытаніі са складу звязу, перамовы аб якім пачнуцца ўжо на наступным тыдні, паведамляе DW.

З ягоных слоў, еўрапейскія перагаворшчыкі маюць намер у перспектыве прапанаваць Злучанаму каралеўству зусім новае пагадненне пра свабодны гандаль з ЕЗ.

Аднак толькі пасля таго, як будуць удакладнены ўмовы выхаду Вялікабрытаніі са звязу, што неабходна зрабіць у максімальна сціснутыя тэрміны. Барні таксама адзначыў, што Лондан павінен выканаць усе фінансавыя абавязанні, якія краіна брала на сябе ў якасці сябра ЕЗ.

Ён таксама падкрэсліў, што выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ без дасягнення адпаведнага пагаднення абяцае нявызначанасць і сур'ёзныя праблемы для самой Вялікабрытаніі. «Мы не хочам такога сцэнару, мы жадаем дасягнуць пагаднення», - цытуе Барні агенцтва dpa. Лінію дэлегацыі Еўразвязу на перамовах ён пазначыў так: «Мы будзем рашучыя, мы будзем ветлыя, мы ніколі не будзем наіўныя».

Раней паведамлялася, што прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй 29 сакавіка паведаміць кіраўніцтва ЕЗ пра пачатак працэдуры выхаду Злучанага каралеўства з Еўрапейскага Звязу згодна з артыкулам 50 Лісабонскай дамовы. Кіраўніца брытанскага ўрада таксама неаднаразова заяўляла пра жорсткі сцэнар вываду краіны з ЕЗ. Гэта прадугледжвае сыход Вялікабрытаніі з адзінага еўрапейскага рынку, які дазваляе ўвесці абмежаванні на свабоду працаўладкавання для грамадзян краін Еўразвязу на тэрыторыі каралеўства, выключэнне з Мытнага звязу з ЕЗ і выхад з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда ў Люксембургу.

Апошнія навіны