BE RU EN

Улады прыдумалі новую схему ўзбагачэння за кошт тых, хто пабудаваў кватэру

  • 23.03.2017, 9:08

Жыхары Калодзішчаў працягваюць барацьбу з кіраваннем будаўніцтва Менскага раёна.

На заказ Кіравання камунальнае будаўніцтва Менскага раёна жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў «БТІ – 2007» пабудаваў у Калодзішчах дамы. У эксплуатацыю іх здалі два гады таму, але частка сябраў кааператыва дагэтуль не можа атрымаць паперы аб рэгістрацыі права ўласнасці і ключы ад кватэр, паведамляе «Белсат».

Справа ў тым, што праект дамоў змянілі: напрыклад, замест 12-метровых паль падмурка выкарыстоўвалі 24-метровыя. Праз гэта кошт жылля павысіўся амаль на чвэрць. Але сябрам кааператыва пра гэта паведамілі толькі ў канцы будаўніцтва. Пакуль судовыя разборы і экспертызы не далі выніку. Але людзі не страчваюць надзеі і збіраюцца на прыём да старшыні Вярхоўнага суда.

Апошнія навіны