BE RU EN

Карыстальнікаў Сеціва рассмяшыла аб'ява аб здачы кватэры

  • 22.03.2017, 19:03

Арэндадаўца для разумення памераў жылля ставіў у пакоі адзін і той жа дубальтовы ложак.

Карыстальнікі рэсурсу Reddit звярнулі ўвагу на незвычайную аб'яву аб здачы кватэры. Арэндадаўца для разумення памераў жылля ставіў у пакоі адзін і той жа дубальтовы ложак, піша «Анлайнер».

Калі ў спачывальні мэбля не выклікае пытанняў, то пасярод калідора, на кухні і ў ванным пакоі выглядае дзіўна. На форуме пачалі абмяркоўваць абвестку: адны хвалілі арыгінальнасць аўтара, а іншыя адзначалі, што гэта сапраўды дапамагае зразумець памеры кватэры. Знайшліся і тыя, хто ацаніў чыстую драўляную падлогу жылога пакоя.

Апошнія навіны