BE RU EN

Відэафакт: У Баранавічах у дождж рамантуюць дарогі

  • 22.03.2017, 18:38

На Палескай эстакадзе ў пролівень дарожнікі латаюць асфальт.

– Зноў залева, а яны рамантуюць дарогу! Ну што за...?! Трэба, каб людзі даведаліся пра гэта, бо гэта самы сапраўдны жах! Жах! – сказаў intex-press.by жыхар Баранавічаў у тэлефоннай размове.


ЯМАЧНЫ РАМОНТ ПАЛЕСКАЙ ЭСТАКАДЫ.

Калі карэспандэнт Intex-press прыехаў на мост, там рабочыя клалі асфальт. А калі журналіст дастаў фотакамеру, трое дарожных работнікаў хутка склалі інструменты ў машыну і з'ехалі. На форме работнікаў быўнадпіс «ДБУ-22».

Атрымаць аператыўны каментар у Баранавіцкай дарожна-будаўнічай управе №22, чаму рамантуюць дарогі ў дождж і ці дазваляе гэта рабіць тэхналогія, рэдакцыі баранавіцкага партала не ўдалося.

Мы таксама пацікавілася ў жыхароў горада, як яны ацэньваюць якасць баранавіцкіх дарог. Большасць апытаных засмучаныя якасцю асфальту пасля зімы. «Са снегам сышлі і нашыя дарогі. Падаткі плацім, а дарог няма», – сказаў адзін з гараджанаў.

Апошнія навіны